Złożyłem wniosek o zezwolenie na pobyt czasowy. Chciałbym odwiedzić rodzinę, która mieszka w Niemczech. Czy mogę wyjechać w trakcie rozpatrywania mojego wniosku czy też muszę zaczekać na zakończenie postępowania w sprawie udzielenia mi tego zezwolenia? / Я падаў заяву аб дазволе на часовае знаходжанне. Я хацеў бы наведаць сям’ю, якая жыве ў Нямеччыне. Ці магу я выехаць падчас разгляду маёй заявы або ж я павінен пачакаць, пакуль скончыцца працэс па справе аб прадастаўленні мне гэтага дазволу?

Jeżeli złożyłeś wniosek o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy w czasie legalnego pobytu na terytorium Polski pracownik urzędu wojewódzkiego umieści w twoim paszporcie specjalny stempel. Twój pobyt na terytorium Polski będzie legalny, aż do końca postępowania w sprawie legalizacji pobytu. Uprawnienie to dotyczy tylko pobytu w Polsce – stempel nie zapewnia bowiem możliwości swobodnego przekraczania granicy Polski oraz przemieszczania się po krajach obszaru Schengen. Jeśli wyjedziesz z Polski, twój ponowny wjazd uzależniony będzie od spełnienia określonych warunków (np. posiadania odpowiedniej wizy).


Калі вы падалі заяву аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне падчас легальнага знаходжання на тэрыторыі Польшчы, супрацоўнік ваяводскага кіравання паставіць ў вашым пашпарце спецыяльны штамп. Вашае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы будзе легальным, аж да завяршэння  працэсу па пытанні легалізавання знаходжання. Аднак помніце, што гэта права датычыць знаходжання ў Польшчы – штамп не гарантуе магчымасці свабоднага перасячэння мяжы Польшчы, а таксама перамяшчэння па краінах Шэнгенскай зоны. Калі вы выедзеце з Польшчы, тады ваш паўторны ўезд будзе ўзалежнівацца ад выканання пэўных варункаў (напр. наяўнасці адпаведнай візы).