Uczestniczę w programie Poland. Business Harbor. O jaki rodzaj zezwolenia na pobyt czasowy powinienem się ubiegać? / Я бяру ўдзел у праграме Poland. Business Harbor. Якога роду дазвол на часовае знаходжанне я ў такім разе магу атрымаць?

W zależności od tego, jaki cel zamierzasz realizować w Polsce w związku z udziałem w ww. programie:

  • wystąp z wnioskiem o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy w celu wykonywania pracy – o zezwolenie na pobyt czasowy i pracę (więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ) lub zezwolenie na pobyt czasowy w celu wykonywania pracy w zawodzie wymagającym wysokich kwalifikacji (jeśli jesteś specjalistą IT i zamierzasz podjąć pracę – więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ)
  • wystąp z wnioskiem o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy w celu prowadzenia działalności gospodarczej – w przypadku star-up’u / działalności gospodarczej / B2B (więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ)

Aby uzyskać jedno z ww. zezwoleń musisz wystąpić do wojewody właściwego ze względu na miejsce pobytu w Polsce z wnioskiem na specjalnym formularzu. Wniosek ten składasz osobiście wraz z niezbędnymi załącznikami najpóźniej w ostatnim dniu legalnego pobytu w Polsce.

By móc złożyć wniosek osobiście musisz wcześniej umówić się na wizytę w wydziale właściwym ds. cudzoziemców w urzędzie wojewódzkim. Jeśli brak jest wolnych terminów dla umówienia wizyty w trakcie legalnego pobytu możesz przesłać wniosek pocztą. Wówczas wojewoda samodzielnie ustali termin wizyty i wezwie cię do stawienia się w urzędzie.

Ważne jest, aby wniosek o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy, został złożony w czasie legalnego pobytu na terytorium Polski. Jeżeli dotrzymasz ww. terminu w trakcie składania wniosku pracownik urzędu wojewódzkiego umieści w twoim paszporcie specjalny stempel. Twój pobyt na terytorium Polski będzie legalny, aż do końca postępowania w sprawie legalizacji pobytu. Pamiętaj jednak, że uprawnienie dotyczy pobytu w Polsce – stempel nie zapewnia bowiem możliwości swobodnego przekraczania granicy Polski oraz przemieszczania się po krajach obszaru Schengen. Jeśli wyjedziesz z Polski, twój ponowny wjazd uzależniony będzie od spełnienia określonych warunków (np. posiadania odpowiedniej wizy)

Jeśli potrzebujesz wsparcia w związku z relokacją do Polski zadzwoń na specjalną infolinię: +48 22 334 99 77 (24h na dobę, 5 dni w tygodniu).


У залежнасці ад таго, якую мэту вы хочаце здзяйсняць у Польшчы ў сувязі з удзелам у вышэй паказанай праграмай:

  • звярніцеся з заявай аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне ў сувязі з выкананнем працы – аб дазволе на часовае знаходжанне і працу (падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ) або дазволе на часовае знаходжанне да выканання працы па прафесіі, якая патрабуе высокіх кваліфікацый (калі вы з’яўляецеся спецыялістам IT і маеце намер пачаць працу – падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ)
  • звярніцеся з заявай аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне для вядзення прадпрыемніцкай дзейнасці – у выпадку стартапа/ прадпрыемніцкай дзейнасці (падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ)

Для атрымання аднаго з вышэй азначаных дазволаў вы павінны звярнуцца да ваяводы па месцы вашага знаходжання ў Польшчы з заявай на спецыяльным бланку. Гэту заяву вы павінны падаць асабіста з патрэбнымі дадаткамі не пазней апошняга дня вашага легальнага знаходжання ў Польшчы.

Для таго каб асабіста падаць заяву, вы павінны папярэдне дамовіцца аб візіце ў аддзеле па справах іншаземцаў у ваяводскім кіраванні. Калі не будзе вольных месцаў для запісу на візіт падчас легальнага знаходжання, тады вы можаце заяву адправіць па пошце. Тады ваявода самастойна вызначыць час візіту і выклікае вас у кіраванне.

Важна, каб заява аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне была пададзена падчас легальнага знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Калі вы прытрымаеце вышэй зазначаныя тэрміны ў працэсе падачы заявы, тады супрацоўнік ваяводскага кіравання паставіць у вашым пашпарце спецыяльны штамп. Вашае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы будзе легальным аж да канца працэсу па справе легалізавання знаходжання. Аднак помніце, што гэта права датычыць знаходжання ў Польшчы – штамп не гарантуе магчымасці вольнага перасячэння мяжы Польшчы, а таксама перамяшчэння па краінах Шэнгенскай зоны. Калі вы выедзеце з Польшчы, тады ваш паўторны ўезд будзе ўзалежнівацца ад выканання пэўных варункаў (напр. наяўнасці адпаведнай візы)

Калі вам патрэбна падтрымка ў сувязі з перасяленнем у Польшчу, патэлефануйце на спецыяльную інфалінію: +48 22 334 99 77 (24 г. у суткі, 5 дзён на тыдзень).