Przyjechałem do Polski na podstawie wizy humanitarnej (symbol D). Czy mogę pozostać w Polsce po upływie ważności tej wizy? Obawiam się powrotu do kraju. / Я прыехаў у Польшчу на падставе гуманітарнай візы (сімвал D). Ці магу я застацца ў Польшчы пасля заканчэння тэрміну дзеяння гэтай візы? Я баюся вяртацца ў краіну.

Jeśli zamierzasz przebywać w Polsce dłużej, niż wynika to z posiadanej przez ciebie wizy, powinieneś uzyskać zezwolenie na pobyt, które będzie cię uprawniało do dalszego pobytu.

Jeśli posiadasz ważną Kartę Polaka lub jesteś osobą o polskim pochodzeniu i nie zamierzasz wracać do kraju, możesz od razu wystąpić o zezwolenie na pobyt stały, które jest zezwoleniem udzielanym bezterminowo. Aby uzyskać to zezwolenie musisz wystąpić do wojewody właściwego ze względu na miejsce pobytu w Polsce z wnioskiem na specjalnym formularzu. Wniosek ten składasz osobiście wraz z niezbędnymi załącznikami najpóźniej w ostatnim dniu legalnego pobytu w Polsce.

By móc złożyć wniosek osobiście musisz wcześniej umówić się na wizytę w wydziale właściwym ds. cudzoziemców w urzędzie wojewódzkim. Jeśli brak jest wolnych terminów dla umówienia wizyty w trakcie legalnego pobytu możesz przesłać wniosek pocztą. Wówczas wojewoda samodzielnie ustali termin wizyty i wezwie cię do stawienia się w urzędzie. Więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ.

Jeśli nie spełniasz warunków do udzielenia zezwolenia na pobyt stały, możesz ubiegać się o zezwolenie na pobyt czasowy. Zezwolenie to jest najczęściej wybieranym przez cudzoziemców środkiem przedłużenia pobytu krótkoterminowego (tj. np. na podstawie wizy) w Polsce. Uprawnia do pobytu w Polsce w określonym celu np. wykonywania pracy, prowadzenia działalności gospodarczej, czy pobierania nauki. Niekiedy zezwolenie to uprawnia również do podejmowania pracy w Polsce, zazwyczaj jednak, by móc pracować musisz uzyskać dodatkowo zezwolenie na pracę. By uzyskać to zezwolenie postępuj podobnie, jak w przypadku zezwolenia na pobyt stały. Więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ.


Калі вы маеце намер знаходзіцца ў Польшчы даўжэй, чым гэта вынікае з наяўнай у вас візы, то вы павінны атрымаць дазвол на знаходжанне, які дасць вам права на далейшае знаходжанне.

Калі ў вас ёсць дзейная Карта Паляка або вы з’яўляецеся асобай з польскімі каранямі і не маеце намеру вяртацца ў краіну, тады можаце адразу ж звярнуцца за дазволам на сталае пражыванне, якое з’яўляецца дазволам і не мае тэрміну дзеяння. Для таго каб атрымаць гэты дазвол, вы павінны звярнуцца да ваяводы па месцы вашага знаходжання ў Польшчы з заявай на спецыяльным бланку. Гэту заяву вы павінны падаць асабіста з патрэбнымі дадаткамі не пазней апошняга дня вашага легальнага знаходжання ў Польшчы.

Для таго каб падаць заяву, вы павінны папярэдне дамовіцца аб візіце ў аддзеле па справах іншаземцаў у ваяводскім кіраванні. Калі не будзе вольных месцаў для запісу на візіт падчас легальнага знаходжання, тады вы можаце заяву адправіць па пошце. Тады ваявода самастойна вызначыць час візіту і выклікае вас у кіраванне. Дэталёвую інфармацыю можна знайсці ТУТ.

Калі вы не спаўняеце ўмоў, патрэбных для прадастаўлення дазволу на сталае пражыванне, тады можаце спрабаваць атрымаць дазвол на часовае знаходжанне. Гэты дазвол найчасцей абіраюць іншаземцы ў якасці сродку для падаўжэння кароткатэрміновага знаходжання (г. зн. напрыклад на падставе візы) ў Польшчы. Дае права на знаходжанне ў Польшчы з пэўнай мэтай, напрыклад, працы, вядзення гаспадарчай дзейнасці або навучання. Часам гэты дазвол дае права таксама на пачатак працы  ў Польшчы, аднак звычайна для таго, каб магчы працаваць, вы павінны атрымаць дадаткова дазвол на працу. Для таго, каб атрымаць гэты дазвол, рабіце гэткім жа чынам, як у сітуацыі дазволу на сталае пражыванне. Дэталёвую інфармацыю можна знайсці ТУТ.