Jestem informatykiem. Uczestniczę w programie Poland. Business Harbor. Chciałbym podjąć w Polsce pracę. Jakich formalności muszę dopełnić? / Я – інфарматык. Я бяру ўдзел у праграме «Poland. Business Harbor». Я хацеў бы пачаць працу ў Польшчы. Якія фармальнасці мне неабходна прайсці?

Jeżeli posiadasz ważną wizę z adnotacją “Poland. Business Harbour” możesz podjąć w Polsce pracę bez konieczności posiadania zezwolenia na pracę. Jeśli zamierzasz przebywać w Polsce dłużej, niż wynika to z posiadanej przez ciebie wizy, powinieneś uzyskać zezwolenie na pobyt, które będzie cię uprawniało do dalszego pobytu. Wystąp  z wnioskiem o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy w celu wykonywania pracy – o zezwolenie na pobyt czasowy i pracę (więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ) lub zezwolenie na pobyt czasowy w celu wykonywania pracy w zawodzie wymagającym wysokich kwalifikacji (więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ).

Aby uzyskać jedno z ww. zezwoleń musisz wystąpić do wojewody właściwego ze względu na miejsce pobytu w Polsce z wnioskiem na specjalnym formularzu. Wniosek ten składasz osobiście wraz z niezbędnymi załącznikami najpóźniej w ostatnim dniu legalnego pobytu w Polsce.

By móc złożyć wniosek osobiście musisz wcześniej umówić się na wizytę w wydziale właściwym ds. cudzoziemców w urzędzie wojewódzkim. Jeśli brak jest wolnych terminów dla umówienia wizyty w trakcie legalnego pobytu możesz przesłać wniosek pocztą. Wówczas wojewoda samodzielnie ustali termin wizyty i wezwie cię do stawienia się w urzędzie.

Ważne jest, aby wniosek o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy, został złożony w czasie legalnego pobytu na terytorium Polski. Jeżeli dotrzymasz ww. terminu w trakcie składania wniosku pracownik urzędu wojewódzkiego umieści w twoim paszporcie specjalny stempel. Twój pobyt na terytorium Polski będzie legalny, aż do końca postępowania w sprawie legalizacji pobytu. Pamiętaj jednak, że uprawnienie dotyczy pobytu w Polsce – stempel nie zapewnia bowiem możliwości swobodnego przekraczania granicy Polski oraz przemieszczania się po krajach obszaru Schengen. Jeśli wyjedziesz z Polski, twój ponowny wjazd uzależniony będzie od spełnienia określonych warunków (np. posiadania odpowiedniej wizy)

Jeśli potrzebujesz wsparcia w związku z relokacją do Polski zadzwoń na specjalną infolinię: +48 22 334 99 77 (24h na dobę, 5 dni w tygodniu).


Калі ў вас ёсць дзейная віза з дапіскай «Poland. Business Harbour», тады вы можаце пачаць працу ў Польшчы без неабходнасці наяўнасці дазволу на працу. Калі вы маеце намер знаходзіцца ў Польшчы даўжэй, чым гэта вынікае з наяўнай у вас візы, то вы павінны атрымаць дазвол на знаходжанне, які дазволіць вам і далей знаходзіцца ў краіне. Звярніцеся з заявай аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне ў сувязі з працай – аб дазволе на часовае знаходжанне і працу (падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ) або дазволе на часовае знаходжанне да выканання працы па прафесіі, якая патрабуе высокіх кваліфікацый (калі вы з’яўляецеся спецыялістам IT і маеце намер пачаць працу (падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ).

Для атрымання вышэй паказанага дазволу вы павінны звярнуцца да ваяводы па месцы вашага знаходжання ў Польшчы з заявай на спецыяльным бланку. Гэту заяву вы павінны падаць асабіста з патрэбнымі дадаткамі не пазней апошняга дня вашага легальнага знаходжання ў Польшчы.

Для таго каб асабіста падаць заяву, вы павінны папярэдне дамовіцца аб візіце ў аддзеле па справах іншаземцаў у ваяводскім кіраванні. Калі не будзе вольных месцаў для запісу на візіт падчас легальнага знаходжання, тады вы можаце заяву адправіць па пошце. Тады ваявода самастойна вызначыць час візіту і выклікае вас у кіраванне.

Важна, каб заява аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне была пададзена падчас легальнага знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Калі вы прытрымаеце вышэй зазначаныя тэрміны ў працэсе падачы заявы, тады супрацоўнік ваяводскага кіравання паставіць у вашым пашпарце спецыяльны штамп. Вашае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы будзе легальным аж да канца працэсу па справе легалізавання знаходжання. Аднак помніце, што гэта права датычыць знаходжання ў Польшчы – штамп не гарантуе магчымасці вольнага перасячэння мяжы Польшчы, а таксама перамяшчэння па краінах Шэнгенскай зоны. Калі вы выедзеце з Польшчы, тады ваш паўторны ўезд будзе ўзалежнівацца ад выканання пэўных варункаў (напр. наяўнасці адпаведнай візы)

Калі вам патрэбна падтрымка ў сувязі з перасяленнем у Польшчу, патэлефануйце на спецыяльную інфалінію: +48 22 334 99 77 (24 г. у суткі, 5 дзён на тыдзень).