Chcę założyć start-up w Polsce. Słyszałem o programie o Poland. Business Harbor. Czy jako uczestnik tego programu będę mógł zalegalizować swój pobyt w Polsce? / Я хачу стварыць стартап у Польшчы. Я чуў аб праграме Poland. Business Harbor. Ці змагу я быўшы ўдзельнікам гэтай праграмы легалізаваць сваё знаходжанне ў Польшчы?

Jeżeli posiadasz ważną wizę z adnotacją “Poland. Business Harbour” możesz podejmować i wykonywać działalność gospodarczą na takich samych zasadach jak obywatele polscy.

Jeśli zamierzasz przebywać w Polsce dłużej, niż wynika to z posiadanej przez ciebie wizy, powinieneś uzyskać zezwolenie na pobyt, które będzie cię uprawniało do dalszego pobytu. Jeżeli będziesz prowadził na terytorium Polski działalność gospodarczą wystąp z wnioskiem o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy w celu prowadzenia działalności gospodarczej (więcej informacji możesz znaleźć TUTAJ).

Aby uzyskać ww. zezwolenie musisz wystąpić do wojewody właściwego ze względu na miejsce pobytu w Polsce z wnioskiem na specjalnym formularzu. Wniosek ten składasz osobiście wraz z niezbędnymi załącznikami najpóźniej w ostatnim dniu legalnego pobytu w Polsce.

By móc złożyć wniosek osobiście musisz wcześniej umówić się na wizytę w wydziale właściwym ds. cudzoziemców w urzędzie wojewódzkim. Jeśli brak jest wolnych terminów dla umówienia wizyty w trakcie legalnego pobytu możesz przesłać wniosek pocztą. Wówczas wojewoda samodzielnie ustali termin wizyty i wezwie cię do stawienia się w urzędzie.

Ważne jest, aby wniosek o udzielenie zezwolenia na pobyt czasowy, został złożony w czasie legalnego pobytu na terytorium Polski. Jeżeli dotrzymasz ww. terminu w trakcie składania wniosku pracownik urzędu wojewódzkiego umieści w twoim paszporcie specjalny stempel. Twój pobyt na terytorium Polski będzie legalny, aż do końca postępowania w sprawie legalizacji pobytu. Pamiętaj jednak, że uprawnienie dotyczy pobytu w Polsce – stempel nie zapewnia bowiem możliwości swobodnego przekraczania granicy Polski oraz przemieszczania się po krajach obszaru Schengen. Jeśli wyjedziesz z Polski, twój ponowny wjazd uzależniony będzie od spełnienia określonych warunków (np. posiadania odpowiedniej wizy)

Jeśli potrzebujesz wsparcia w związku z relokacją do Polski zadzwoń na specjalną infolinię: +48 22 334 99 77 (24h na dobę, 5 dni w tygodniu).


Калі ў вас ёсць дзейная віза з дапіскай «Poland. Business Harbour», тады вы можаце пачаць і весці прадпрыемніцкую дзейнасць па такіх жа прынцыпах як і польскія грамадзяне.

Калі вы маеце намер знаходзіцца ў Польшчы даўжэй, чым гэта вынікае з наяўнай у вас візы, то вы павінны атрымаць дазвол на знаходжанне, які дазволіць вам і далей знаходзіцца ў краіне. Калі вы будзеце весці на тэрыторыі Польшчы прадпрыемніцкую дзейнасць, тады звярніцеся з заявай аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне для вядзення прадпрыемніцкай дзейнасці (падрабязную інфармацыю можна знайсці ТУТ).

Для атрымання вышэй паказанага дазволу вы павінны звярнуцца да ваяводы па месцы вашага знаходжання ў Польшчы з заявай на спецыяльным бланку. Гэту заяву вы павінны падаць асабіста з патрэбнымі дадаткамі не пазней апошняга дня вашага легальнага знаходжання ў Польшчы.

Для таго каб асабіста падаць заяву, вы павінны папярэдне дамовіцца аб візіце ў аддзеле па справах іншаземцаў у ваяводскім кіраванні. Калі не будзе вольных месцаў для запісу на візіт падчас легальнага знаходжання, тады вы можаце заяву адправіць па пошце. Тады ваявода самастойна вызначыць час візіту і выклікае вас у кіраванне.

Важна, каб заява аб прадастаўленні дазволу на часовае знаходжанне была пададзена падчас легальнага знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Калі вы прытрымаеце вышэй зазначаныя тэрміны ў працэсе падачы заявы, тады супрацоўнік ваяводскага кіравання паставіць у вашым пашпарце спецыяльны штамп. Вашае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы будзе легальным аж да канца працэсу па справе легалізавання знаходжання. Аднак помніце, што гэта права датычыць знаходжання ў Польшчы – штамп не гарантуе магчымасці вольнага перасячэння мяжы Польшчы, а таксама перамяшчэння па краінах Шэнгенскай зоны. Калі вы выедзеце з Польшчы, тады ваш паўторны ўезд будзе ўзалежнівацца ад выканання пэўных варункаў (напр. наяўнасці адпаведнай візы).

Калі вам патрэбна падтрымка ў сувязі з перасяленнем у Польшчу, патэлефануйце на спецыяльную інфалінію: +48 22 334 99 77 (24 г. у суткі, 5 дзён на тыдзень).